Яблычнае з чабаром, слівавае… Чатыры рэцэпты варэння, старыя і новыя

Хатняе слівавае варэнне, а можа, з абрыкосаў з чабаром? Гэта робіцца проста.

22.09.2024 / 11:25

Фота: RitaE / Pixabay

Такое варэнне можна з'есці з лустачкай свежага хлеба ці храбусткім багетам, а таксама дадаваць у дэсерты. Ва ўсіх варыянтах яно мае выдатны смак і выклікае лёгкую настальгію па леце.

Традыцыйнае слівавае варэнне

  1. Разрэжце слівы напалову і выдаліце косткі. Пакладзіце садавіну ў вялікую каструлю з тоўстым дном і пасаліце.
  2. Нагрэйце на сярэднім агні. Калі слівы закіпяць, паменшыце агонь і павольна варыце іх на працягу трох дзён — па некалькі гадзін штодня. Вельмі часта памешвайце. Варэнне павінна атрымацца вельмі густым, цёмна-фіялетавага колеру.

Абрыкосавае варэнне з чабаром

  1. Абрыкосы вымыйце, выдаліце косткі і разрэжце на чвэртачкі.
  2. Змясціце ў вялікую каструлю, накрыйце і варыце на слабым агні 3-4 гадзіны (час ад часу памешвайце). Дадайце цукар і 1 сталовую лыжку лісця чабару.
  3. Варыце пад вечкам яшчэ каля дзясятка гадзін — расцягніце гэты працэс на два-тры дні. Калі змесціва рондаля будзе нагадваць кансістэнцыю варэння, варыце яшчэ 1-2 гадзіны; вельмі часта памешвайце.
  4. Зняўшы з агню, дадайце чабор, які застаўся, і старанна размяшайце.

Фота: jarmoluk / Pixabay

Грушавае варэнне з карычневым маслам

  1. Грушы вымыйце (не абірайце), разрэжце напалову і, выдаліўшы семечкі, нарэжце невялікімі кубікамі. Разрэжце струк ванілі па ўсёй даўжыні.
  2. Нагрэйце масла ў каструлі з тоўстым дном на слабым агні. Калі яно пачне пахнуць арэхамі і пенай, працягвайце асцярожна награваць, пакуль яно не стане карычневым. Дадайце грушы і струк ванілі.
  3. Варыце накрыўшы 3—4 гадзіны (час ад часу памешвайце). Перамяшайце да аднароднай масы і варыце яшчэ некалькі гадзін, пакуль большая частка вады не выпарыцца і мус не ператворыцца ў джэм.

Яблычнае варэнне ў карамелі з чабаром

  1. Аблупіце цвёрдыя і кіслыя яблыкі. Некалькі кавалачкаў нарэжце невялікімі кубікамі — паўтары шклянкі нарэзанай такім чынам садавіны цалкам дастаткова. Адкладзіце гэта ўбок. Астатнюю садавіну наразаем невялікімі кавалачкамі.
  2. У каструлю насыпце цукар і ваду — нагрэйце на сярэднім агні, не размешвайце. Давядзіце да кіпення і варыце некалькі хвілін, пакуль сіроп не ператворыцца ў залацістую карамель.
  3. Дадайце ў каструлю з карамеллю ўсе яблыкі, акрамя нарэзаных кубікамі. Добра перамяшайце. Калі садавіна пусціць сок, дадайце жменьку чабару. Варыце каля 10 хвілін, пакуль яблыкі не стануць мяккія. Затым прыбярыце чабор і рамяшайце змесціва да пюрэпадобнага стану з дапамогай ручнога блендара. Дадайце нарэзаныя яблыкі і брэндзі. Варыце яшчэ чвэрць гадзіны, перыядычна памешваючы. Калі яблыкі стануць мяккія, зніміце каструлю з агню і раскладзіце варэнне па слоіках.

Варэнне з дыні са спецыямі

Варэнне з пялёсткаў руж — стары беларускі рэцэпт, просты і прыгожы

Nashaniva.com