Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава
Раней спартовец пракаментаваў сваё затрыманне, назваўшы непаразуменнем.
18.09.2024 / 08:29
Прычынай затрымання чэмпіёна свету ў боксе Аляксандра Вусіка ў аэрапорце польскага горада Кракаў стаў пратэст украінца супраць нядопуску на рэйс ягонага спадарожніка, піша Onet.pl.
Раней спартовец пракаментаваў сваё затрыманне ў аэрапорце Кракава, назваўшы тое, што адбылося, непаразуменнем. Пасля затрымання ўкраінца адпусцілі.
Аляксандру Вусіку 37 гадоў. Украінец з'яўляецца пераможцам Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане (Вялікабрытанія). Дэбютаваў як прафесійны баксёр у 2013 годзе. У 2018 годзе стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў першай цяжкай вазе (да 90,7 кг), у 2024-м — абсалютным чэмпіёнам у суперцяжкім дывізіёне.