Нарвегія стала першай краінай, дзе колькасць электракараў перавысіла колькасць бензінавых машын
Нарвежская інфармацыйная рада па дарожным руху (OFV) паведаміла, што ў краіне 2,8 мільёна легкавых аўтамабіляў. З іх 754 303 — гэта электрамабілі, а 753 905 — аўтамабілі на бензіне. Гібрыдных машын у Нарвегіі налічваецца каля 366 тысяч, а дызельных — каля мільёна.
18.09.2024 / 16:07
Па прагнозах, даволі хутка, да 2026 года, колькасць электракараў там перавысіць нават колькасць дызельных аўтамабіляў.
Такая сітуацыя склалася ў Нарвегіі дзякуючы льготам. Уласнік электрамабіля вызваляецца ад падаткаў з продажаў і падаткаў на выкіды, мае зніжкі на аплату за паркоўку і можа выкарыстоўваць палосы для аўтобусаў.
BMW упершыню абышла Tesla па продажах электрамабіляў на еўрапейскім рынку
У Баранавічах злодзей скраў зарадку ад электракара, але не зразумеў, што гэта
Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар