Уладзіславу Бакальчуку і яшчэ шасцярым людзям выставілі абвінавачванні пасля страляніны ў офісе Wildberries у Маскве
Дзе яны цяпер знаходзяцца, не ўдакладняецца.
19.09.2024 / 09:51
Уладзіславу Бакальчуку і яшчэ шасцярым людзям выставілі абвінавачванні пасля страляніны ў офісе Wildberries у Маскве. Дзе яны цяпер знаходзяцца, не ўдакладняецца, піша «Новая газета Еўропа».
Напярэдадні ўвечары адвакат бізнэсоўца Анас Эльмурзаеў паведаміў, што яго падабароннага пасля страляніны ў офісе Wildberries запрашалі ў аддзел паліцыі на Арбаце. Адтуль яго гвалтоўна павезлі людзі ў цывільным, дадаў ён.
Пры гэтым SHOT пісаў, што Бакальчука адвезлі на допыт у СК. Па стане на 18 верасня 20:30 ён не быў затрыманы, і праходзіў па крымінальнай справе ў якасці сведкі, адзначаў канал.
СК распачаў крымінальную справу пасля стральбы ў офісе Wildberries па пяці артыкулах — забойства, замах на забойства дзвюх і больш асоб, незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі, замах на жыццё супрацоўніка праваахоўнага органа і самаўпраўства.
У ведамстве ўдакладнілі, што ў выніку нападу загінулі два чалавекі, пацярпелі яшчэ сем, уключаючы двух супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Муж уладальніцы кампаніі Wildberries зрабіў узброеную спробу захопу офіса, ёсць параненыя
Падчас нападу на офіс Wildberries у Маскве загінулі два ахоўнікі