Папа Францішак папрасіў перадаць прывітанне Лукашэнку
Раніцай 19 верасня каталіцкія іерархі з Беларусі, якія ўдзельнічаюць у курсе для новапрызначаных біскупаў, цэлебравалі святую Імшу ў ватыканскай базыліцы Святога Пятра і сустрэліся самім Папам Францішкам. Адзін з беларусаў нават задаў пантыфіку пытанне, піша Catholic.by.
19.09.2024 / 18:30
У гэтым курсе ад Беларусі бралі ўдзел каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска, якіх пасвяцілі ў біскупы сёлета.
Біскуп Зноска падчас аўдыенцыі ў пантыфіка задаў яму пытанне:
«Мы не можам і не хочам памяняць нашых суседзяў: яны такія, якія ёсць. Што мы павінны рабіць, каб вайна паміж нашымі суседзямі спынілася?»
У адказ Францішак сказаў, што ведае Беларусь, і прасіў перадаць сваё прывітанне Аляксандру Лукашэнку.
Што да сутнасці пытання, то ён адказаў:
«Вы ў Беларусі добра ведаеце, што ніколі нельга зачыняць дзверы для перагавораў, што трэба трымаць іх адкрытымі».
Маўляў, толькі будучы гатовымі слухаць і чуць адзін аднаго, можна дайсці да добрых вынікаў. Таксама Папа заахвоціў біскупаў і простых людзей ніколі не губляць надзею і верыць у пераможную моц малітвы.
Папа Францішак раскрытыкаваў абодвух кандыдатаў у прэзідэнты ЗША
Нунцый Ёзіч у Палацы Незалежнасці рассыпаўся ў кампліментах беларусам
Ватыкан прызначыў лідскага ксяндза Андрэя Зноска біскупам. Роўна год таму яго затрымлівалі сілавікі
Папа прызначыў у Беларусі новага біскупа. У Гродзенскай дыяцэзіі чакаюцца перамены?