Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Raiffeisen Bank International падпісаў пагадненне з інвестарам з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб выхадзе са складу бенефіцыярных уласнікаў Прыёрбанка.

20.09.2024 / 13:06

Фота: Office Life

У паведамленні сказана, што гэты крок — гэта рашэнне акцыянера, якое адпавядае мэтам і стратэгіі банкаўскай групы Raiffeisen Bank International у сённяшніх рэаліях.

«У выніку транзакцыі 87,74% акцый «Прыёрбанк» ААТ пяройдзе Soven1. Як частка гэтага пагаднення, Soven1 і Raiffeisen Bank International падпісалі дамову куплі-продажу акцый і будуць працаваць разам з Прыёрбанкам над тым, каб дасягнуць поўнага завяршэння ўгоды ў 4 квартале 2024 года», — гаворыцца ў паведамленні.

Закрыццё здзелкі запланавана на IV квартал 2024 года.

У Прыёрбанку запэўнілі, што змена ўласніка не адаб'ецца на дзейнасці банка і яго ўзаемадзеянні з кліентамі і акцыянерамі.

Nashaniva.com