Пасля затрымання Паўла Дурава Telegram пачаў адказваць на запыты праваахоўных органаў

Пасля затрымання заснавальніка Telegram Паўла Дурава месенджар пачаў адказваць на запыты праваахоўных органаў і спецслужбаў. Змена ў ягонай палітыцы адбылася пасля пачатку супрацоўніцтва Дурава з французскімі сілавымі структурамі.

21.09.2024 / 20:49

Пасля затрымання Дурава ў канцы жніўня ён абвясціў пра ўзмацненне мер па барацьбе са злоўжываннем сэрвісам. Журналісты сцвярджаюць, што цяпер Telegram пагадзіўся ўзмацніць мадэрацыю, а таксама дэананімізаваць некалькіх карыстальнікаў.

Актыўнае супрацоўніцтва Паўла Дурава са следствам павінна прывесці да прагрэсу ў расследаванні каля 10 тысяч спраў у Францыі, паведаміла газета Le Figaro, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Вядома, што адна з краін Еўрасаюза ўжо атрымала інфармацыю пра суполку ў Telegram, праз якую былі замоўленыя дзясяткі забойстваў.

У Францыі Telegram адрэагаваў на запыты аддзела па справах непаўналетніх (OFMIN) нацыянальнай паліцыі і жандармерыі, а таксама перадаў інфармацыю, якая дапаможа ідэнтыфікаваць некаторых падазраваных, у тым ліку ў злачынствах супраць дзяцей.

Некаторыя справы з краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, цяпер праходзяць працэс рэгістрацыі ў французскай сістэме правасуддзя. Гэта дазваляе такім дзяржавам атрымаць доступ да інфармацыі ад Telegram праз супрацоўніцтва з французскімі ўладамі.

Праўда, розныя крыніцы адзначаюць, што пакуль рана рабіць высновы, з'яўляецца гэтае супрацоўніцтва «стратэгічным» і «доўгатэрміновым», ці яно проста «сітуацыйнае».

Дураў упершыню пракаментаваў сваё затрыманне ў Францыі

Павел Дураў на допыце заявіў, што супрацоўнічаў з французскімі спецслужбамі

«Сапраўдны геній»: што вядома пра Мікалая Дурава, сузаснавальніка Telegram

Каб Дураў не ўцёк з Францыі, у яго забралі ўсе пашпарты

Маці траіх дзяцей Дурава назвала Telegram сумесна нажытай маёмасцю і намякнула, што можа падаць у суд

Nashaniva.com