Вядомы эканаміст Дзмітрый Крук даў тры парады беларусам

Эканаміст Дзмітрый Крук у эфіры ютуб-перадачы «Ператром з Халезіным» параіў, чаму беларусы могуць цяпер навучыцца.

22.09.2024 / 23:01

Першая яго заўвага — беларусы кепска сябе прадаюць. Таму трэба вучыцца прэзентаваць сябе.

«Ад многіх бізнэсоўцаў чуў, што, калі яны праводзяць сумоўе, кажуць, што, калі б я не ведаў, што гэта беларус, я б гэтага чалавека ніколі не ўзяў, таму што ён сябе кепска прадстаўляе. Але потым я бяру на працу некалькіх з тых, хто прайшоў сумоўе, — вынікі абсалютна адрозныя ад таго, што можна было б чакаць, сыходзячы з сумоўя».

Другая парада — вучыць замежныя мовы, каб мець магчымасць камунікаваць у сучасным свеце.

«Трэцяе — нейкі пазітыўны досвед, каб не заразіцца дэпрэсіяй», — дадаў Дзмітрый Крук.

Nashaniva.com