У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

абноўлена

З магілёўцам хацелі правесці «прафілактычную гутарку». На міліцэйскай мове гэта звычайна азначае затрыманне.

23.09.2024 / 11:58

«Аператыўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС апазналі мясцовага жыхара, датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці. Падчас прафілактычнай размовы мужчына раптам дастаў нож і нанёс удары міліцыянтам», — гаворыцца ў афіцыйнай версіі міліцыі.

Застаецца незразумелым, што такое «прафілактычная размова», якая праводзіцца пасярод вуліцы? Яе праводзяць міліцыянеры ў форме, якія папярэдне прадстаўляюцца? Ці гэта налёт людзей у спартыўных штанах, якія, аказваецца, з'яўляюцца супрацоўнікамі ГУБАЗіКа?

UPD. Мяркуючы па відэа сведкаў, як мінімум адзін з пацярпелых міліцыянераў стаіць у джынсах. Ніякага намёку на форму няма. 

Скрын відэа відавочцаў 

Першымі паведамілі навіну магілёўскія паблікі. І яны казалі, спасылаючыся на відавочцаў, пра «напад на двух чалавек». То-бок сведкі інцыдэнту не ідэнтыфікавалі ўдзельнікаў канфлікту як сілавікоў.

Паводле міліцэйскай заявы, у затрыманага мужчыны знайшлі яшчэ адзін нож і пісталет.

На месца здарэння паехаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Nashaniva.com