У Гродне легкавік збіў пяцігадовага хлопчыка

ДТЗ ў Гродне адбылося ўвечары 22 верасня. Паводле даных следства, у двары аднаго з дамоў у Гродне 36-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем Peugeot, збіў дзіця.

23.09.2024 / 21:25

Скрыншот з відэа

Удакладняецца, што мужчына не заўважыў 5-гадовага хлопчыка, які выбег з-за прыпыненага аўтамабіля. Дзіця атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.

«Маці дзіцяці спыніла свой аўтамабіль, і малы, выйшаўшы з яго, бескантрольна пачаў перабягаць дарогу ў кірунку дома», — гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэта.

У дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што па неасцярожнасці пацягнула прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса.

Пад Баранавічамі з-за лася перакуліўся «Фальксваген»

У цэнтры Мінска сутыкнуліся легкавік і матацыкл

У Пінску трапіла пад машыну жанчына з двухгадовым дзіцём

У ДТЗ з ласём пад Віцебскам загінуў 12-гадовы хлопчык

Nashaniva.com