Кампалка Каліноўскага сустрэўся з Ахмедам Закаевам

У сустрэчы таксама ўзяў удзел прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы і абароне Вадзім Кабанчук.

24.09.2024 / 12:00

Камандзір Палка Каліноўскага Павал «Дзядзька» Шурмей і прэм'ер-міністр Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Ахмед Закаеў. Скрын відэа: KalinouskiPolk / Telegram

Сустрэча камандзіра Палка Каліноўскага Паўла «Дзядзькі» Шурмея і прэм'ер-міністра Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Ахмед Закаеў адбылася 12 верасня. Яна была арганізавана беларускай валанцёркай Галінай Мацюшэнка і грамадскай арганізацыяй «Місія Ігара Вітэнкі».

Ахмед Закаеў — чачэнскі палітычны дзеяч, удзельнік дзвюх войнаў за незалежнасць Чачэніі. З 2003 года пражывае ў Вялікабрытаніі, дзе атрымаў палітычны прытулак. У 2007 годзе Закаеў быў абраны на пасаду прэм'ер-міністра ўрада Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя ў выгнанні. Ахмед Закаеў актыўна прадстаўляе інтарэсы Ічкерыі на міжнароднай арэне.

Чачэнскія добраахвотнікі ваююць на баку Украіны ў складзе батальёнаў імя «Джахара Дудаева» і «Шэйха Мансура».

«Беларусы, даказваючы свету [свае мірныя намеры], выступілі з мірнай ініцыятывай і хацелі змяніць свой існуючы лад. Але ім гэтага не далі зрабіць. І сёння яны былі вымушаныя ўзяць зброю ў рукі і тут, на палях украінскага фронту, адстойваць сваю незалежнасць, сваю свабоду.

Я ўпэўнены, што супольнымі намаганнямі мы даб'ёмся і свабоды і незалежнасці не толькі для нашых народаў — украінцаў, беларусаў, чачэнцаў, але і для саміх рускіх, якія пакуль не разумеюць, што іх свабода ў першую чаргу залежыць ад таго, наколькі будзем свабодныя мы — іншыя народы», — адзначыў Ахмед Закаеў на сустрэчы.

За некалькі дзён да сустрэчы Палку Каліноўскага быў перададзены пікап, які набыла дыяспара беларусаў Бельгіі і «Місія Ігара Вітэнка».

Павел Шурмей, які замяняе камандзіра, расказаў, што адбываецца ў палку Каліноўскага

Дыяспарам пішуць боты і прапануюць уступіць у Полк Каліноўскага. Расказваем, што адбываецца і як абараніцца

Выйшла фотакніга пра полк Каліноўскага, набыць можна за данат

Nashaniva.com