Mak.by на Нямізе зачыніўся на рэканструкцыю

26.09.2024 / 14:29

Фота: Яндэкс карты

Рэстаран хуткага харчавання Mak.by на Нямізе, 12 часова зачыніўся на рэканструкцыю, паведамляюць Мінск-навіны.

Ля ўваходу ў Mak.by з'явілася аб'ява, у якой напісана, што рэстаран зачыніўся на рэканструкцыю з 25 верасня. Дата аднаўлення працы не паведамляецца.

Найбліжэйшы рэстаран хуткага харчавання знаходзіцца па адрасе: вул. М. Танка, 2.

Nashaniva.com