Зяленскі: Трамп даў прамую інфармацыю, што будзе на нашым баку

Амерыканскі тэлеканал Fox News паказаў інтэрв'ю з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, у якім той кажа, што Дональд Трамп падчас асабістай сустрэчы палітыкаў у пятніцу даў яму «вельмі прамую інфармацыю, што ён будзе на нашым баку», перадае Reuters.

28.09.2024 / 21:49

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас апошняй сустрэчы. Фота: Alex Kent/Getty Images

Апытанні грамадскай думкі сведчаць, што разрыў паміж Трампам і Камалай Харыс цяпер застаецца ў межах статыстычнай памылкі, таму прагназаваць пераможцу выбараў 5 лістапада немагчыма.

«Я не ведаю, што будзе пасля выбараў і хто будзе прэзідэнтам… Але я атрымаў ад Дональда Трампа вельмі прамую інфармацыю, што ён будзе на нашым баку, што ён будзе падтрымліваць Украіну», — сказаў Зяленскі ў эфіры Fox News.

Fox News — кансерватыўны тэлеканал, які сімпатызуе Рэспубліканскай партыі.

Сам Трамп пасля сустрэчы з Зяленскім публічна сказаў толькі тое, што ў выпадку перамогі на выбарах ён даможацца «справядлівай здзелкі для ўсіх». Да гэтага ён ухіляўся ад адказаў на пытанні пра тое, ці жадае ён перамогі Украіне, і выказваў сумневы ў неабходнасці яе падтрымліваць.

Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Нью-Ёрку 27 верасня. Сустрэча доўжылася прыкладна гадзіну.

«Гэтая краіна праходзіць праз пекла». Трамп сустрэўся з Зяленскім і пахваліўся добрымі адносінамі з Пуціным

У Белым доме паабяцалі, што Расія не пераможа Украіну

Трамп: Украіны больш няма

Трамп: ЗША павінны выйсці з вайны ва Украіне

Харыс і Трамп ідуць нос у нос, вынік выбараў цяжка прадказаць, а яны вызначальныя для нашага рэгіёна

Nashaniva.com