Футбаліст «Нёмана», які разбіў учора патрыятычны шчыт, запісаў відэа з выбачэннямі

Форвард «Нёмана» Ягор Зубовіч выбачыўся за тое, што разбіў банер з надпісам «80 гадоў вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

30.09.2024 / 15:15

@nashaniva Эмоцыі дня #беларусь #белорусы #фкнеман #нёман #гродно #гародня #нашаніва #беларускітыкток ♬ Directed by Leena Kilevaya - Студия Феникс

«Я ні ў якім разе не хацеў апаганіць памяць воінаў-вызваліцеляў. Для мяне і маёй сям'і Дзень Перамогі і Дзень незалежнасці, гэта значыць вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — адны з галоўных свят. У мяне прабабуля і прадзядуля ваявалі. Я шчыра прашу прабачэння ва ўсіх, каго мог пакрыўдзіць гэты мой учынак. Абавязуюся аднавіць гэты банер, паставіць новы. Яшчэ раз шчыра прашу прабачэння. Усім дабра», — сказаў Зубовіч.

Nashaniva.com