На Беларусь нясе хмары пылу з прыкаспійскіх стэпаў

З прыкаспійскіх стэпаў моцным ветрам паднята шмат пылу, які прыкметна распаўсюджваецца па рэгіёне. Паколькі на тэрыторыях Казахстана і Туркменістана назіраюцца моцныя вятры, то гэты пыл будзе распаўсюджвацца далей і, падобна, дойдзе да Беларусі, піша тэлеграм-канал @nadvorie.

30.09.2024 / 20:52

На думку аўтара канала, цэнтральнаазіяцкі пыл даляціць да нас заўтра раніцай, бо патокі ў атмасферы для гэтага спрыяльныя. Праўда, канцэнтрацыі яго будуць даволі нізкія.

На карце прадстаўленыя фактычныя даныя пра хуткасць і кірунак ветру ў прыкаспійскім рэгіёне, што дазваляе лепш зразумець уздзеянне прыроднай з'явы і яе магчымыя наступствы для навакольнага асяроддзя і насельніцтва.

На другой карце дэманструецца прагноз Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў надвор'я (ECMEF) адносна ўтрымання пылу ў атмасферы ў мкг/м³ (мікраграмы на кубаметр паветра).

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на першыя дні кастрычніка

Чаму ў Еўропе загінулі тысячы ластавак?

Учора на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць тэмпературных рэкордаў, якія трымаліся 60 гадоў

Nashaniva.com