Беларусь сёння наведае шэф МАГАТЭ

Ён наведае АЭС у Астравецкім раёне.

01.10.2024 / 07:50

Wikimedia Commons

Гендырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі нанясе ў аўторак візіт у Беларусь для сустрэч на высокім узроўні ў Мінску і наведвання АЭС у Астраўцы. паведамляе ТАСС са спасылкай на МАГАТЭ.

Плануецца, што гендырэктар і яго каманда ацэняць сітуацыю на аб'екце амаль праз чатыры гады пасля яго падключэння да сеткі, а таксама ход выканання рэкамендацый, апублікаваных у аглядзе эксплуатацыйнай бяспекі МАГАТЭ ў 2021 годзе.

Nashaniva.com