Што з абстаноўкай на выезд з Беларусі раніцай у аўторак?

Сайт Памежнага камітэта прыводзіць наступныя звесткі на стане восьмую гадзіну раніцы.

01.10.2024 / 08:07

Ілюстрацыйнае фота

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 36 аўтобусаў і 235 легкавых аўтамабіляў.

На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшчыне» чэргаў няма. Няма чэргаў і на літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» і «Беняконях».

Аднак тэлеграм-канал Мінсктранса паведамляе, што аўтобус па маршруце Вільня — Мінск (АС 40027) часам адпраўлення а 8.00 з Вільні выехаў з літоўскай мяжы ў бок сталіцы Літвы толькі ў 7.40.

Nashaniva.com