Новае абнаўленне Windows 11 паламала камп’ютары па ўсім свеце

Абнаўленне KB5043145 для Windows 11, якое выйшла ў апошнія дні верасня для ўдзельнікаў праграмы Windows Insiders, прывяло да ўзнікнення праблем з працай аперацыйнай сістэмы. Пра гэта паведаміў партал PC World.

01.10.2024 / 17:12

Фота: Windows Latest

Пасля ўсталявання абнаўлення карыстальнікі пачалі сутыкацца з рознымі непаладкамі. Некаторыя наогул не могуць загрузіць сістэму — пры спробе ўключыць камп'ютар з'яўляецца сіні «экран смерці». Іншыя паведамляюць, што ў іх не працуюць мышы і іншыя перыферыйныя прылады, а таксама адключаецца Wi-Fi і нават інтэрнэт праз сеткавы кабель.

Прадстаўнікі Microsoft пасля шматлікіх скаргаў на праблемы прызналі, што ў абнаўленні KB5043145 ёсць памылкі.

Карыстальнікам, якія сутыкнуліся з непаладкамі, прапанавалі выдаліць абнаўленне праз панэль кіравання або, калі немагчыма загрузіць сістэму, адкаціць яе да папярэдняй версіі.

Калі ж аперацыйная сістэма яшчэ не паспела спампаваць абнаўленне, рэкамендуецца гэтага не рабіць, пакуль памылкі не будуць выпраўленыя.

Праз 40 гадоў Microsoft прыбярэ з Windows «Панэль кіравання»

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Мінсувязі хоча стварыць беларускі Windows, браўзер і офісны пакет

Nashaniva.com