Гросі пацвердзіў бяспечную працу БелАЭС
Генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі наведаў БелАЭС 1 кастрычніка і заявіў, што на станцыі выконваюцца абавязацельствы па бяспечнай і надзейнай працы.
02.10.2024 / 07:17
Фота з сацсетак Рафаэля Гросі
«Сёння на Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы я пераканаўся, што там выконваюцца абавязацельствы па бяспечнай і надзейнай эксплуатацыі разам з намеснікам прэм'ер-міністрам Каранкевічам, міністрам энергетыкі Кушнарэнкам, міністрам надзвычайных сітуацый Сіняўскім, кіраўніком Гродзенскай вобласці Каранікам. Мы працягнем падтрымліваць бяспечную эксплуатацыю», — напісаў Гросі ў сацсетцы X.
Кіраўнік МАГАТЭ быў з візітам у Беларусі 1 кастрычніка. Ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і наведаў АЭС.
Лукашэнка: У нас няма планаў захопліваць Чарнобыльскую АЭС