Латвія размясціла на ўсходзе краіны баявыя групы з ракетамі супрацьпаветранай абароны

Таксама на мяжы паставілі спецыяльныя радары, прызначаныя для выяўлення беспілотных апаратаў.

02.10.2024 / 07:46

Ілюстрацыйнае фота

У Латгале разгорнутыя мабільныя баявыя групы ваенна-паветраных сіл Латвіі, абсталяваныя ракетамі супрацьпаветранай абароны (СПА), піша Delfi.lv.

Пасля таго як 7 верасня ў Рэзэкненскім краі ўпаў расійскі «шахед», Нацыянальныя ўзброеныя сілы ўзмацнілі супрацьпаветраную абарону на ўсходняй мяжы, накіраваўшы туды дадатковыя падраздзяленні.

У аўторак міністр абароны Андрыс Спрудс паведаміў, што ў Латгале размешчаныя мабільныя баявыя групы вайскова-паветраных сіл, абсталяваныя ракетамі СПА, а на мяжы ўсталяваныя спецыяльныя радары, прызначаныя для выяўлення беспілотных апаратаў.

Аперацыі СПА забяспечваюць і ваенныя прафесійныя службы, і салдаты службы дзяржаўнай абароны, адзначыў Спрудс.

Nashaniva.com