У Мінскай вобласці таксама пачалі ўключаць ацяпленне

Мінскім аблвыканкамам прынята рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона ў Мінскай вобласці.

02.10.2024 / 08:47

Такое рашэнне 1 кастрычніка падпісаў губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын.

У першую чаргу да ацяплення будуць падключаны сацыяльныя аб'екты (установы аховы здароўя і адукацыі), у другую чаргу — жыллё, у трэцюю — вытворчыя будынкі і аб'екты.

Учора стала вядома, што ацяпленне сталі ўключаць у Мінску.

Nashaniva.com