У Літве на палігоне знайшлі метэазонд з прычэпленай чорнай скрыняй

У Алітусе (на поўдні Літвы, непадалёк ад Гродзенскай вобласці) на тэрыторыі вайсковага батальёна, знойдзены метэаралагічны шар з прычэпленай чорнай скрыняй, распавяла прэс-сакратар паліцыі Алітускай акругі Крысціна Янулевічэне.

02.10.2024 / 09:43

Фота: VSAT

Уначы ў паліцыю паступіла паведамленне ваеннай паліцыі аб тым, што на тэрыторыі палігона ўлонскага батальёна Вялікай княгіні Біруце ў Алітусе, знойдзены зонд, піша Delfi.lt.

«Абставіны здарэння будуць і далей высвятляцца ваеннай паліцыяй», — сказаў К. Янулевічэне.

Па словах прадстаўніцы паліцыі, пакуль дакладна не ясна, што ў чорнай скрыні, але ёсць падазрэнні, што там могуць быць кантрабандныя тавары.

«У асноўным гэта кантрабандныя цыгарэты», — сказала К. Янулевічэне.

Нядаўна зонд з кантрабанднымі цыгарэтамі прызямліўся ў Віленскім аэрапорце.

Nashaniva.com