МНС абвінаваціла ў задымленні Гомельскай вобласці Украіну, але прамаўчала пра Расію
Улады ўпершыню публічна прызналі, што задымленасць у Гомельскай вобласці не звязаная з пажарамі ў экасістэме на тэрыторыі самога рэгіёна. Але і праўду пра сапраўдную прычыну не паведамілі, піша «Флагшток».
02.10.2024 / 17:19
Смог над Гомелем 26 жніўня. Фота ілюстрацыйнае
«Дым даходзіць да нас з боку Украіны з-за бушуючых там пажараў», — гаворыцца ў матэрыяле газеты «Гомельская праўда» са спасылкай на ўпраўленне МНС Гомельскай вобласці.
Таксама адзначана, што 30 верасня — 1 кастрычніка ў Гомельскай вобласці быў ліквідаваны адзін тарфяны пажар на плошчы 0,0012 га на тэрыторыі Ельскага раёна. Але гэты і іншыя пажары не звязаныя са смугой у Гомелі, бо іхнія маштабы недастатковыя для такога кліматычнага эфекту.
Гомельшчына і пажары на памежжы Украіны і Расіі за верасень 2024 года. Здымак сэрвісу Worldview ад NASA
На карце пажараў, зафіксаваных у верасні 2024 года на тэрыторыі памежжа Украіны і Расіі, відаць буйныя ачагі ўзгаранняў. І хоць больш ачагоў сапраўды зафіксавана на тэрыторыі Украіны, на тэрыторыі Расіі пажары носяць пастаянны і масавы характар.
Гомельскія ўлады праігнаравалі гэты факт і не назвалі Расію прычынай сітуацыі.
Мяжа паміж расійскай Бранскай і ўкраінскай Чарнігаўскай абласцямі (яна ж і дзяржаўная мяжа Расіі і Украіны) гарыць практычна па ўсёй сваёй працягласці з-за ўзаемных удараў. Тушэнне пажараў у памежнай зоне ўскладняецца не толькі выкарыстаннем дронаў, але і памежным мініраваннем.
Гомельшчына і пажары на памежжы Украіны і Расіі за тры дні. Здымак сэрвісу Worldview ад NASA
Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго
У Мінску адчуваецца пах гару, а неба зацягнута смугой
У Чарнобыльскай зоне новы пажар: прыцягнулі чатыры сотні ратавальнікаў
У Лельчыцах Дзень горада правялі ў дыме з чарнобыльскай зоны