Украінца і двух беларусаў будуць судзіць у Гомелі за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве»

У Гомельскім абласным судзе 15 кастрычніка пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Вячаслава Бародзія, а таксама беларусаў Мікалая Ласоўскага і Валянціну Полаз.

04.10.2024 / 13:40

Падрабязнасці пераследу ўкраінскага егера сталі вядомыя летась з прапагандысцкага фільму, у якім Вячаслава падчас следчых дзеянняў вадзілі на ланцугу, піша «Вясна».

Трох чалавек абвінавачваюць паводле 6 крымінальных артыкулаў, у тым ліку «здрада дзяржаве» і «агентурная дзейнасць». Працэс будзе весці суддзя Яўген Шаршнёў.

Nashaniva.com