Выйшаў на волю па памілаванні 74-гадовы палітвязень Барыс Кучынскі

Пра выхад на волю па памілаванні з Бабруйскай калоніі №2 74-гадовага палітвязня са Слоніма Барыса Кучынскага паведамляе «Медыязона», абапіраючыся на сведчанні знаёмых з сям'ёй палітвязня. На волю па памілаванні мужчына выйшаў 20 жніўня, але вядома пра гэта стала толькі цяпер.

04.10.2024 / 15:58

10 лістапада 2022 года ў судзе Слонімскага раёна Кучынскага асудзілі на тры гады хатняй хіміі за абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК) і незаконныя дзеянні з персанальнымі звесткамі (артыкул 203-1 КК). Прычынай для абвінавачвання стаў лайк у «Аднакласніках» пад пастом пра ўчастковага інспектара міліцыі АУС Ваўкавыска Віктара Лутчанку ў пабліку «Гродзенская вобласць. Перамены».

Акрамя таго, Кучынскі павінен выплаціць штраф памерам у 4 800 рублёў, а таксама пакрыць пацярпеламу міліцыянту Лутчанку маральныя пакуты ў памеры 5 000 беларускіх рублёў.

Дзяржабвінавачанне тады запытвала для пенсіянера пазбаўленне волі тэрмінам на 2 гады. Пасля суда пракуратура падала апеляцыйную скаргу на прысуд, і ў выніку ў студзені 2023 года Гродзенскі абласны суд яго задаволіў і прысудзіў Кучынскаму два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Лукашэнка сказаў, што працягне падпісваць указы аб памілаванні

Хто тыя людзі, якіх Лукашэнка адпусціў з-за кратаў па памілаванні? Складзены агульны партрэт

Вячорка пракаментаваў словы Яшына пра тое, што Лукашэнка мяняе палітвязняў на дэталі для самалётаў

Nashaniva.com