«Усе фігачылі па орках з усмешкай на твары. Мяне затрохсоцілі, і ўсмешкі зніклі»

Пехацінец Палка Каліноўскага расказаў пра бой і сваё раненне.

04.10.2024 / 17:22

Пехацінец Палка Каліноўскага з пазыўным Рагнар. Скрын відэа: KalinouskiPolk / Telegram

«Адыходзілі оркі. Мы ўжо далі ім бой нармальна. Было два кулямёты ў нас. Нармальна ім навальвалі. Па крыках было [чуваць]: «Адыходзім, адыходзім». Я страляю з кулямёта. Заканчваецца лента ў ім. І ў гэты час літаральна ў метры ад мяне так добра шахае. Я ў паўпрысядзе. Мяне скошвае», — згадвае пехацінец Палка Каліноўскага з пазыўным Рагнар. Відэа з ім размешчана ў тэлеграм-канале палка.

Па словах байца, першы боль ён адчуў унізе правай нагі і вырашыў, што адарвала ступню. Але адначасова левая штаніна літаральна за хвіліну стала мокрай ад крыві.

«У хлопцаў гарэлі вочы. Яны былі радыя, што нарэшце оркі тут. Ніхто не забаяўся. І ўсе нармальна фігачылі з усмешкай на твары. Але так атрымалася, што мяне затрохсоцілі і ўсмешкі прапалі, таму што ведалі, што цягнуць мяне было такое сабе задавальненне», — з гумарам згадвае Рагнар.

У відэа можна пабачыць кадры, знятыя непасрэдна падчас бою і наступнай эвакуацыі параненага байца. Чуваць, як ён у санітарнай эвакуацыйнай машыне крычыць і тлумачыць: «Я ж кажу, што баюся ўколаў. Я ненавіжу ўколы».

Мужчына расказвае, што ў розных частках яго цела (абедзвюх нагах і руцэ) засталіся аскепкі. Адзін з іх будуць выдаляць, а два іншых так і застануцца, бо не ўяўляюць небяспекі.

«Настрой выдатны. Нічога жыццёва важнага не закранута. [Планую] у бой вярнуцца, да мужыкоў, далей ваяваць як звычайна», — гаворыць Рагвар.

Аўтары відэа адзначаюць, што баец ужо прайшоў рэабілітацыю і ў хуткім часе вернецца да баявой працы.

Кампалка Каліноўскага сустрэўся з Ахмедам Закаевам

Беларускага добраахвотніка будуць завочна судзіць у «ДНР»

Экс-кіраўнік эвакуацыйнай службы палка Каліноўскага падтрымала перамены ў фармаванні

Nashaniva.com