Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post
Шэсць афіцэраў з Паўночнай Карэі апынуліся сярод 20 вайскоўцаў, загінулых у выніку ўчарашняга ракетнага ўдару Украіны па тэрыторыі, акупаванай Расіяй, каля Данецка, паведамляе выданне Kyiv Post са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай разведцы. Яшчэ трое паўночнакарэйскіх вайскоўцаў нібыта атрымалі раненні.
04.10.2024 / 22:00
Уладзімір Пуцін з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам падчас візіту ў КНДР ў чэрвені 2024 года. Фота: Agência Central de Notícias da Coreia/Serviço de Notícias da Coreia via AP
Згодна з паведамленнямі з расійскіх сацыяльных сетак, перад ракетным ударам расійскія вайскоўцы дэманстравалі паўночнакарэйскім прадстаўнікам трэніроўкі па штурмавых дзеяннях і абароне.
У мінулым годзе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведамляла пра прыбыццё абмежаванага кантынгенту паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на часова акупаваную тэрыторыю Украіны, у тым ліку інжынерных частак, што сведчыла пра актыўнае супрацоўніцтва паміж Расіяй і КНДР.
У сваю чаргу, Цэнтр нацыянальнага супраціву паведаміў у верасні 2023 года, што Расія планавала прыцягнуць паўночнакарэйскіх грамадзян для будаўнічых работ на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей.
Украінскі Генштаб пацвердзіў паражэнне двух важных расійскіх вайсковых арсеналаў
За боепрыпасы Пуцін аддзячыў Кім Чэн Ыну пародзістымі коньмі
КНДР назвала нападзенне УСУ на Курскую вобласць актам агрэсіі і тэрору