У Мінску з'явіцца перасадка на чацвёртую лінію метро: да яе прыйдзецца ісці амаль 300 метраў
Колькі травалатараў прыйдзецца пусціць?
05.10.2024 / 09:07
Ілюстрацыйнае фота
Пакуль што ў Мінску будуецца толькі трэцяя лінія метро, хоць праекціроўшчыкі рыхтуюць ужо і план чацвёртай, кальцавой лініі.
На сайце «Мінскграда» выявіўся горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання на частку тэрыторыі ў межах праспекта Дзяржынскага — вуліцы Уманскай — Чыгуначнай — вуліцы Сямашкі, заўважыла Blizko.by.
На чарцяжах адзначана і дакладнае месца размяшчэння будучай станцыі «праспект Дзяржынскага» чацвёртай лініі.
Мяркуючы па плане, яна будзе размешчана на вуліцы Уманскай насупраць дома ў форме грабёнкі: гэта тры карпусы дома №136 па вуліцы Чыгуначнай, пастаўленыя ўпрытык адзін да аднаго, але з невялікім зрушэннем.
Гэтая станцыя будзе перасадачнай са станцыяй «Міхалова» першай лініі.
Чарцяжа дакладнага размяшчэння самой станцыі пад зямлёй няма, але відаць, што прынамсі паміж уваходамі на станцыі «праспект Дзяржынскага» і «Міхалова» адлегласць складае каля 250 метраў. Гэта значыць, што сам пешаходны пераход паміж дзвюма станцыямі складзе мінімум такую ж, але хутчэй за ўсё большую адлегласць — да 300 метраў ці яшчэ больш.
Такі працяглы пераход можа быць нязручным для пасажыраў, бо патрабуе працяглай хадзьбы.
Паміж цэнтрамі станцый «Плошча Леніна» першай лініі і «Вакзальная» трэцяй лініі адлегласць складае 350 метраў, пасажырам дапамагаюць па чатыры стужкі травалатараў пры руху ў кожным кірунку.