У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы — для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры»
Музычны эксперыментальны ўчастак з’явіўся на аўтадарозе Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны на ўездзе ў Гомельскую вобласць з боку Бабруйска.
06.10.2024 / 12:00
Механізм працы музычнай дарогі просты: калі кіроўца заехаў на ўчастак спецыяльнай разметкі, дзе асаблівым спосабам нанесеныя адмысловыя лініі, ствараецца шумавы эфект, які нагадвае мелодыю песні «Беларусь» у выкананні гурта «Песняры».
Асноўная задача новаўвядзення — прадухіленне ДТЗ па прычыне сну за рулём і з'езду ў кювет з-за страты кіравання.
Аналагаў падобнай інавацыі ў Беларусі няма, паведамляе гомельская міліцыя.
Таксама нядаўна стала вядома, што ў Гомелі з'явіўся адзіны ў краіне святлафор, сігнал якога адлюстроўваецца на ўмантаванай у асфальт лініі. Калі на святлафоры чырвоны сігнал, то і на дублёры будзе такі ж.