На беларуска-польскай мяжы запрацавала новая паслуга, каб не стаяць у чарзе

У пункце пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы зараз неабавязкова праводзіць шмат гадзін у чарзе на аўто. Можна замовіць званок — і табе паведамяць, калі трэба вярнуцца на памежны і мытны кантроль. Колькі каштуе паслуга?

06.10.2024 / 19:40

Яшчэ з сярэдзіны верасня ў прыгранічных чатах хадзілі навіны аб тым, што будзе зменена рэгістрацыя ў зоне чакання пункту пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы. Згодна з новымі правіламі, пасля рэгістрацыі больш не трэба будзе стаяць у чарзе. У зону чакання можна прыехаць, калі ваш аўтамабіль выклічуць у пункт пропуску (патэлефануюць або паведамяць у месенджары) непасрэдна для праходжання мытнага і памежнага кантролю.

Новая паслуга запрацавала з кастрычніка. Даступна яна толькі тым, хто едзе на аўто (аўтобусы не закранае).

Блогер Руслан Кавальчук у сваім блогу ў інстаграме расказаў, як гэта выглядае. Ён ехаў з Беларусі ў Польшчу ўчора.

— Цяпер не трэба стаяць у чарзе. Проста прыязджаеш, рэгіструешся, плаціш 12 рублёў за рэгістрацыю і 5 рублёў за званок і з'язджаеш па сваіх справах. Калі твая чарга падыдзе, табе патэлефануюць і на працягу 50 хвілін ты прыязджаеш і адразу едзеш на памежны пераход! Як вам? — распавёў мужчына ў сторыс.

Блогер настройваўся на вельмі доўгае чаканне, але патэлефанавалі яму ўжо праз тры гадзіны. У выніку ён прайшоў мяжу менш чым за 8 гадзін. Руслан адзначыў, што, калі пераехаў мяжу, убачыў, што ў адваротны бок чарга прыкладна паўтара кіламетра.

— Шчыра кажучы, я адчуў гонар, калі ў нас стала так цывілізавана! Не трэба быць суткамі прывязаным да калейкі.

{POLL#1250}

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

На вагоне цягніка, што прыбыў у Літву з Беларусі, нехта пакінуў вельмі дзіўны надпіс ФОТАФАКТ

Украінцы, якія бягуць ад мабілізацыі, плацяць тысячы даляраў, каб перасекчы мяжу з Беларуссю

Яшчэ на паўгода працягнулі забарону на ўвоз асобных тавараў праз мяжу з Літвой

Nashaniva.com