Шаранговіч прапусціць старт сезона ў НХЛ
«Калгары Флэймз» змясціў беларускага форварда Ягора Шаранговіча ў спіс траўмаваных.
08.10.2024 / 07:46
Ягор Шаранговіч (x.com/NHLFlames)
Форвард зборнай Беларусі выбыў на некалькі тыдняў з-за траўмы нагі, піша Belarushockey.by.
Хакеіст атрымаў пашкоджанне ў перадсезонным матчы супраць «Вініпег Джэтс» (2:3), калі супернік няўдала ўпаў на нагу беларусу.
Адзначым, што Шаранговіч запісаў мінулы сезон сабе ў актыў, перабіўшы два рэкорды Міхаіла Грабоўскага. З гэтага часу Ягор з'яўляецца найлепшым снайперам і бамбардзірам сярод беларусаў з паказчыкам у 59 (31+28) балаў за сезон.
Першы матч сезона-2024/25 НХЛ «Калгары» правядзе 10 кастрычніка ў гасцях супраць «Ванкувера».
Сына галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» адправілі на Акрэсціна
Ягор Шаранговіч атрымаў траўму перад стартам сезона ў НХЛ