Даляр абнавіў гадавы максімум

На таргах 8 кастрычніка амерыканская валюта падаражэў на 1,4 капейкі да 3,2852 беларускага рубля.

08.10.2024 / 10:45

Гэта максімум з пачатку года. Папярэдні максімум быў паўгода таму ў сярэдзіне красавіка — 3,2809.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775, а мінімум быў — 3,0916 (у жніўні).

Еўра сёння вырас на 0,43 да 3,6193. І гэта таксама максімум з пачатку года.

Nashaniva.com