У Вільні пакажуць спектакль пра Марыю Калеснікаву і беларускіх палітвязняў

Беларуская рэжысёрка Марыя Якубовіч стварыла спектакль Connection, прысвечаны беларускім палітвязням, а ў прыватнасці Марыі Калеснікавай, якая ўжо амаль 5 гадоў знаходзіцца ў беларускай турме. У пачатку лістапада яго пакажуць у Вільні.

08.10.2024 / 16:18

«Амаль 2 гады з Марыяй няма ніякай сувязі. Ніхто не ведае, дзе яна. Вядома, канешне, што яна ў турме. Але ў якім стане? Беларускія ўлады хаваюць любую інфармацыю — пра яе месцазнаходжанне, пра ўмовы ўтрымання. І самае галоўнае-ці жывая яна», — гэтымі словамі пачынаецца спектакль Connection. 

Яго стваральніца Марына Якубовіч больш за 16 гадоў была вядучай актрысай Беларускага свабоднага тэатра, яна галоўная гераіня фільма Courage Аляксея Палуяна. Цяпер яна стварае ўласныя тэатральныя праекты і выкладае акцёрскае майстэрства ва ўніверсітэце Моцартэум у аўстрыйсцім Зальцбургу.

Спектакль ідзе на англійскай мове з рускімі субтытрамі. Яго можна паглядзець 2 і 3 лістапада ў 19.00 у Мастацкай прасторы VILEIŠIO18 (P. Vileišio g. 18n).

Квіткі каштуюць ад 16 еўра.

600 дзён як нічога не чуваць пра Марыю Калеснікаву

«З задавальненнем сыграла б Калеснікаву». Святлана Зелянкоўская — пра новыя ролі, Міхалка і тое, як заваблівалі вярнуцца ў Беларусь

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву

Усаў: Пазняк нe ставіць свае палітычныя погляды вышэй за жыццё Калеснікавай

Пазняк: Калеснікава — поўнае палітычнае нішто

Nashaniva.com