Прэм'ер Ізраіля паведаміў пра забойства «пераемніка пераемніка» Хасана Насралы

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху запісаў відэазварот да жыхароў Лівана на англійскай мове, у якім паведаміў, што ізраільскія вайскоўцы забілі ўжо двух пераемнікаў загінулага кіраўніка» Хезбалы» Хасана Насралы.

08.10.2024 / 20:44

Біньямін Нетаньяху падчас відэазвароту. Скрыншот з відэа

«Мы знішчылі тысячы тэрарыстаў, уключаючы самога Насралу, пераемніка Насралы і пераемніка яго пераемніка. Сёння «Хезбала» слабейшая, чым была за многія гады», — сказаў Нетаньяху.

Гаворачы пра пераемніка Насралы, Нетаньяху меў на ўвазе Хашэма Сафі ад-Дзіна, пра смерць якога ў выніку авіяўдару па бункеры на поўдні Бейрута паведаміла Al Arabiya 5 кастрычніка.

Імя загінулага «пераемніка пераемніка» Насралы Нетаньяху не ўдакладніў.

Лідар «Хезбалы» Хасан Насрала загінуў пры ўдары па падземным цэнтральным штабе групоўкі ў Бейруце ўвечары 27 верасня.

СМІ даведаліся пра гібель пераемніка Насралы пасля чарговага ўдару Ізраіля

На поўдні Бейрута прагрымелі магутныя выбухі. Цэллю мог быць брат забітага лідара «Хезбалы»

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры

Што сабой уяўляе «Хезбала», супраць якой пачаў наземную аперацыю Ізраіль? Колькі ў яе засталося баевікоў?

З’явілася відэа, як сцвярджаецца, з месца гібелі лідара «Хезбалы» Хасана Насралы

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»

Nashaniva.com