МТЗ пачаў выпуск газонакасілак на заводзе ў Смаргоні

Смаргонскі агрэгатны завод, які ўваходзіць у склад холдынга МТЗ, пачаў серыйную вытворчасць газонакасілак пад брэндам Belarus. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе холдынга.

09.10.2024 / 15:14

На сёння ўжо выпушчаны 15 адзінак гэтай тэхнікі, а да канца года плануецца сабраць яшчэ каля 100 газонакасілак.

Машыны адпавядаюць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў і атрымалі сертыфікаты як у Беларусі, так і ў Расіі. Акрамя таго, газонакасілкі паспяхова прайшлі эксплуатацыйныя выпрабаванні ў арганізацыях «Мінскзелянгаса», што пацвярджае іх прыдатнасць для выкарыстання ў беларускіх умовах.

Новая прадукцыя завода сведчыць аб імкненні МТЗ пашыраць асартымент тэхнікі пад маркай Belarus, што дазволіць задаволіць попыт на надзейныя і даступныя газонакасілкі як на ўнутраным, так і на знешніх рынках.

Nashaniva.com