У Мінску і Гродне з'явілася суперхуткая зарадка для электракараў

На стаянцы каля сталічнага гіпермаркета «Еўраопт» на вуліцы Мантажнікаў, 2 запусцілі дзве зарадныя станцыі магутнасцю 160 кВт. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі брэнда Zaryadka. 

09.10.2024 / 16:25

Кажуць, трэба ўсяго 20 хвілін, каб зарадзіць аўто да 80%. Адначасова комплекс можа падсілкоўваць энергіяй дзве машыны.

Яшчэ адна новая станцыя, пастаўленая там жа, выдае 50 кВт.

Гэтыя зарадкі — беларускай вытворчасці. На станцыі выкарыстоўваюць універсальнае абсталяванне, уключаючы кабелі CCS2 і GBT. На іх можна зараджаць электрамабілі як еўрапейскай, так і кітайскай вытворчасці.

Таксама падобныя зарадныя станцыі з'явілася ў Гродне (вул. Ціміразева, 8) і Віцебску (пр. Маскоўскі, 130/1). Магутнасць у абедзвюх — 70 кВт, адначасова да іх могуць падключыцца два электрамабіля.

Аплаціць зарадку можна праз мабільную праграму Zaryadka, якая спампоўваецца праз App Store ці Google Play. На карце адзначаныя зарадныя станцыі, у анлайне можна адсочваць іх бягучы статус — занятыя або вольныя. Прадугледжана кругласутачная падтрымка.

У найбліжэйшых планах, расказваюць прадстаўнікі брэнда, адкрыццё яшчэ некалькіх зарадных станцый. У прыярытэце — пашырэнне сеткі Zaryadka ў Мінску. Зарадку магутнасцю 80 кВт абяцаюць усталяваць і ў Брэсце.

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды

Дызель можа перамагчы электрамабілі? Як еўрапейскі аўтапрам аказаўся на мяжы крызісу

Нарвегія стала першай краінай, дзе колькасць электракараў перавысіла колькасць бензінавых машын

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

Nashaniva.com