У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай

У сераду ўвечары ў паліцыю Віленскай акругі паступіла паведамленне пра тры метэазонды з кантрабандай, піша Delfi.lt.

10.10.2024 / 08:29

Ілюстрацыйнае фота VSAT

Паліцыя інфармавала, што першае паведамленне паступіла ў 22:12. У Шырвінцкім раёне ў двор да мужчыны прыляцеў белы метэазонд з грузам. Унутры былі кантрабандныя цыгарэты. У 22:38 паступіла паведамленне, што на поўдні Вільні, у Ніжніх Панярах, у двор да мужчыны прыляцеў белы метэазонд з нелегальнымі цыгарэтамі.

У 22:52 у паліцыю паведамілі пра такі ж лятучы аб'ект у цэнтры Вільні, на паркоўцы каля гандлёвага цэнтра CUP. У скрынках таксама былі знойдзены цыгарэты.

Акалічнасці гэтых выпадкаў высвятляе паліцыя. Апошнім часам пачасціліся выпадкі такой кантрабанды, нядаўна такі зонд упаў у Віленскім аэрапорце.

Nashaniva.com