Абаронцу зборнай Грэцыі знайшлі мёртвым у басейне
Памёр абаронца «Панатынікаса» і зборнай Грэцыі Джордж Болдак. 31-гадовага мужчыну знайшлі ў басейне яго дома на ўскрайку Афінаў. Абставіны яго смерці пакуль невядомыя.
10.10.2024 / 09:16
На целе Болдака не было ніякіх пашкоджанняў. Смерць наступіла за некалькі гадзін да таго, як яго знайшлі. Прычына смерці будзе ўстаноўлена пасля ўскрыцця, піша football.by.
Болдак нарадзіўся ў Англіі, але дзякуючы свайму паходжанню выступаў за зборную Грэцыі, за якую правёў 12 матчаў. Апошні раз у складзе «элінаў» абаронца выходзіў на поле ў матчы плей-оф за выхад на Еўра-2024.
Гэтым летам Болдак упершыню далучыўся да клуба з Грэцыі. Пасля сямі сезонаў у «Шэфілд Юнайтэд» ён перайшоў у «Панатынікас». За афінскі клуб Балдок паспеў правесці ўсяго чатыры сустрэчы. 6 кастрычніка ён сыграў у матчы Суперлігі супраць «Алімпіякаса» (0:0).