У ЖКГ патлумачылі, чаму пасля ўключэння ацяплення батарэі застаюцца халоднымі
У Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы расказалі, што часцяком беларусы скардзяцца на тое, што, маўляў, ацяпленне ўключылі, а батарэі дагэтуль халодныя. Аднак, па словах прадстаўнікоў ЖКГ, гэта не памылка, бо ўзровень магутнасці падачы цяпла залежыць ад таго, якая тэмпература за акном.
10.10.2024 / 19:14
У арганізацыі патлумачылі, што ў многіх дамах працуе сістэма аўтаматычнага рэгулявання ацяплення, якая, у залежнасці ад умоў надвор'я, сама кантралюе ўзровень падачы цяпла.
Іншымі словамі, па меры таго, як тэмпература на вуліцы будзе паніжацца, «ацяпляльныя прыборы будуць рабіцца гарачэйшымі», падкрэслілі ў ЖКГ Менска.
Ва ўсіх мінскіх кватэрах уключылі ацяпленне
У Мінскай вобласці таксама пачалі ўключаць ацяпленне
Сёння ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне