Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты

Саўмін на тры месяцы ўвёў ліцэнзаванне вывазу белакачаннай капусты, яблыкаў і рэпчатай цыбулі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.

11.10.2024 / 07:47

Вываз гэтай прадукцыі, незалежна ад краіны паходжання, за межы Беларусі будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца МАРГ па ўзгадненні з аблвыканкамамі або Мінскім гарвыканкамам.

Рашэнне аб магчымасці выдачы такой ліцэнзіі будуць прымаць упаўнаважаныя органы.

«Дакумент падпісаны з мэтай забеспячэння ўнутранага рынку сельскагаспадарчай прадукцыяй у міжсезонны перыяд у поўным аб’ёме», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада.

Цягам апошніх гадоў такое ліцэнзаванне ўводзілася двойчы.

Nashaniva.com