Даляр сёння патаннеў пасля росту апошніх дзён

Сёння на таргах даляр патаннеў на 1,79 капейкі да 3,2832 беларускага рубля.

11.10.2024 / 13:45

Перад гэтым амерыканская валюта і расла і ўчора дасягнула 3,3011 беларускага рубля, абнавіўшы максімум з пачатку года.

Расійскі рубель сёння патаннеў на 0,44 капейкі да 3,4262 за 100 адзінак.

Кітайскі юань упаў на 4,48 капейкі да 4,6708 за 10 адзінак.

Nashaniva.com