У Еўрапарламенце Віктара Орбана правялі з трыбуны песняй Bella Ciao

Левыя дэпутаты Еўрапарламента выканалі італьянскую песню, гімн антыфашысцкага супраціву Bella Ciao, пасля выступлення прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, піша The Guardian.

11.10.2024 / 18:19

Віктар Орбан. Фота: Denes Erdos / AP

«Гэта не Еўрабачанне», — казала спікерка Еўрапейскага парламента Раберта Метсола, спрабуючы спыніць хор дэпутатаў.

У ходзе дыскусіі нязгодныя з палітыкай Орбана парламентарыі абвінавацілі яго ў блізкасці да Уладзіміра Пуціна, а таксама асудзілі парушэнні асноўных правоў і свабод у Венгрыі і высокі ўзровень карупцыі.

Песню, якой праводзілі Орбана, у Італіі спяваюць кожны год 25 красавіка ў гонар заканчэння фашысцкай дыктатуры Беніта Мусаліні і нацысцкай акупацыі. Але апошнім часам яна таксама гучала на антыўрадавых пратэстах у Іране, барыкадах ва Украіне, яе таксама спявалі змагары за правы жанчын у Польшчы, а таксама, як адзначае The Guardian, незаконна транслявалі з мінарэтаў мячэцяў у Турцыі.

«Траянскі конь» Пуціна. Хто такі Віктар Орбан і чый бок ён сапраўды займае?

Венгрыю прапанавалі на час выключыць з Шэнгенскай зоны з-за выдачы віз беларусам

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам

Еўрапейскі парламент асудзіў «нібыта мірныя намаганні» Віктара Орбана

Орбан заклікаў ЕС аднавіць адносіны з Расіяй

Зяленскі патлумачыў, чаму Орбан не можа быць мірным пасярэднікам

Nashaniva.com