У Магілёве пасажырскі аўтобус урэзаўся ў слуп ВІДЭА

Здарэнне адбылося сёння раніцай.

12.10.2024 / 09:51

44-гадовы кіроўца аўтобуса МАЗ, рухаючыся па вуліцы Першамайскай паблізу дома 69, праявіў няўважлівасць і ўрэзаўся ў слуп, паведамляе магілёўская міліцыя.

Тры пасажыркі атрымалі траўмы. Іх даставілі ў бальніцу.

Nashaniva.com