Стане яшчэ халадней

Прагноз надвор'я па Беларусі на самую сярэдзіну восені.

12.10.2024 / 12:45

У нядзелю, 13 кастрычніка, па ўсходзе, а днём і па заходняй палове дажджы. Вецер пераменных напрамкаў днём умераны, па паўднёвым захадзе парывісты.

Ноччу +1..+6°С, па ўсходзе да +9°С, у заходніх і цэнтральных раёнах замаразкі 0..-2°С; максімальная тэмпература паветра днём +8..+14°С.

14 кастрычніка, у панядзелак, часам дажджы. У асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4-9, парывы ​​да 14 м/с, месцамі да 15-20 м/с. ТНоччу +3..+8°С, днём +7..+12°С.

15 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы. Ноччу +2..+7°С, днём +7..+12°С.

Nashaniva.com