Коля Лукашэнка гастралюе па краіне
У суботу сын палітыка зноў выступіў на канцэрце — ужо ў Маладзечне.
13.10.2024 / 08:10
Мікалай Лукашэнка выступіў у Маладзечне. Tochka.by
17 верасня ўлады запусцілі свой «марафон адзінства». Па сутнасці, гэта серыя перадвыбарных канцэртаў і іншых мерапрыемстваў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і той палітыкі, якую ён праводзіць (хоць сама дата выбараў яшчэ не абвешчана).
Адказнай за марафон паставілі нявестку палітыка Ганну Лукашэнка (якая піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук).
Такія мерапрыемствы пройдуць у розных рэгіёнах. Першым горадам пасля Мінска, куды адправіліся прапагандысты і праўладныя артысты з гастролямі ў рамках гэтага марафона, стаў Маладзечна.
У Мінску на канцэрце да так званага «Дня народнага адзінства» сярод артыстаў выступаў Мікалай Лукашэнка — ён сыграў на раялі. За другім раялем сядзела выкладчыца кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Алена Асташкіна-Мысліўчык.
Аказалася, што і ў рэгіёнах сын палітыка будзе на сцэне. Прынамсі ў Маладзечне ён ізноў быў за раялем.
Апроч Колі Лукашэнкі, да гараджан прыехала касмічная турыстка Марына Васілеўская, спявак Аляксандр Саладуха, выканаўцы «Балады аб дыктатару». А гораду падарылі ўра-патрыятычны мурал ад БРСМ.
Мурал, адкрыты ў Маладзечне. Фота: sb.by
{POLL#1250}