У Беларусі з'явяцца электронныя бальнічныя

У Беларусі ў канцы 2024 года стартуе пілотны праект па ўкараненні электронных бальнічных, які працягнецца і ў 2025 годзе. Пра гэта паведаміў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі са спасылкай на кіраўніцу фонду Юлію Берднікаву.

14.10.2024 / 21:30

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Берднікавай, фонд цесна супрацоўнічае з Міністэрствам аховы здароўя ў гэтым пытанні. Пасля таго як пілотны праект па электронных лістах непрацаздольнасці будзе апрацаваны і правераны, фонд прыступіць да ўнясення змен у заканадаўства.

«Мы будзем спрабаваць спрасціць пытанні прызначэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родах для працадаўцаў», — адзначыла яна.

Таксама ў верасні 2024 года ў мабільнай праграме ФСАН з'явіліся параметры, якія выкарыстоўваюцца для разліку дапамогі па часовай непрацаздольнасці. Цяпер кожны работнік можа азнаёміцца з разліковымі паказчыкамі па кожным сваім бальнічным лісце, уключаючы памер сярэднядзённага заробку і працягласць выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт ФСАН.

З 1 ліпеня ў Беларусі зменяцца выплаты бальнічных

Беларускія анколагі рыхтуюцца да рэзкага росту раку тоўстай кішкі

Захворванні на кавід у Мінску за месяц знізіліся на 17 працэнтаў

Nashaniva.com