КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю

Таксама Кім Чэн Ын правёў нараду з вайскоўцамі і сілавікамі, на якой заслухаў даклады аб «сур'ёзнай правакацыі парушэння суверэнітэту».

15.10.2024 / 07:29

Паўночная Карэя падарвала ўчасткі дзвюх аўтамабільных дарог на захадзе і ўсходзе, якія вядуць у Паўднёвую Карэю, паведамляе Yonhap са спасылкай на паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў.

«Паўночная Карэя падарвала ўчасткі дарог Кёнджы і Тонхэ на поўнач ад ваеннай дэмаркацыйнай лініі каля паўдня», — цытуе агенцтва заяву Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў Рэспублікі Карэя.

Вайскоўцы дадалі, што яны сочаць за сітуацыяй і ўзмацнілі назіранне.

Пра тое, што КНДР рыхтуецца да падрыву дарог, паўднёвакарэйскія ўлады паведамлялі напярэдадні, піша Бі-бі-сі.

Раней Пхеньян заяўляў, што мае намер перакрыць усе аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі, якія вядуць на поўдзень.

Таксама паведамлялася, што паўночнакарэйскія ўлады дэмантавалі асвятленне на дарогах з свайго боку і заклалі міны ўздоўж іх, а таксама разгарнулі войскі — меркавана для ўсталявання супрацьтанкавых загараджэнняў і ўмацавання мяжы каля дэмілітарызаванай зоны, якая раздзяляе дзве Карэі.

Таксама Кім Чэн Ын правёў нараду з вайскоўцамі і сілавікамі, на якой заслухаў даклады аб «сур'ёзнай правакацыі парушэння суверэнітэту» краіны з боку «ворагаў» і плане ваенных дзеянняў у адказ, паведамляе ЦТАК.

Лідар КНДР вызначыў «кірунак» мер і пазначыў задачы па «прымяненні сіл стрымлівання».

Кім Чэн Ын: Ні ўдача, ні духі не абароняць Паўднёвую Карэю

Кім Чэн Ын працягвае асабіста змагацца з паводкай. Гэтым разам ён інспектаваў на надзіманай лодцы ФОТЫ

Паўночнакарэйскія войскі ўжо на тэрыторыі Украіны — The Washington Post

Nashaniva.com