Беларусь згуляла ўнічыю з Люксембургам
У матчы 4-га тура футбольнага турніру Ліга нацый зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Люксембургам — 1:1.
15.10.2024 / 23:37
Фота з сайта: Football.by
Гульня прайшла ў Венгрыі, дзе зборная Беларусі праводзіць свае хатнія паядынкі.
У пачатку матча пенальці не рэалізаваў Валерый Грамыка.
А потым гол забіў у пачатку другога тайма Сяргей Паліцевіч.
А ў канцы другога тайма Люксембург з пенальці зраўняў лік — 1:1.
Таксама ў нашай групе Паўночная Ірландыя разграміла Балгарыю — 5:0.
Пасля 4-х тураў: Паўночная Ірландыя — 7, Беларусь — 6 (адна перамога, тры нічыі), Балгарыя — 5, Люксембург — 2.
У сярэдзіне лістапада беларусам застанецца згуляць з Паўночнай Ірландыяй і Балгарыяй.