«Камунарка» выпусціць адвэнт-каляндар з шакаладам і цукеркамі

Беларускі цукеркавы гігант расказаў пра выпуск адвэнт-календара з шакаладам і цукеркамі, пра гэта распавяла спецыялістка 1-й катэгорыі кіравання маркетынгу і продажаў фабрыкі Дар'я Арлова-Літвінава, піша БелТА.

16.10.2024 / 10:33

Ілюстрацыйнае фота

Арлова-Літвінава адзначыла, што ў навінцы 2024 года будзе адвэнт-каляндар, разлічаны на 15 дзён.

Яна дадала, што будзе магніт на лядоўню, магнітная закладка для кнігі, бірулька-флікр з лагатыпам кандытарскай фабрыкі.

У адвэнт-календары будуць і кандытарскія вырабы — шакалад, цукеркі, батончыкі.

У Беларусі будуць выпускаць зефір са смакам шампанскага

Дырэктара «Камунаркі» арыштавалі, але вызвалілі. Выглядае, што яго ўратаваў статус дэлегата УНС

Nashaniva.com