Пратасевіч пагражае апублікаваць «кампрамат» — інтэрв'ю з Чудзянцовым, які днямі выходзіць на свабоду

«Вялікае інтэрв'ю з рэальным стваральнікам праекта NEXTA».

16.10.2024 / 14:06

Уладзімір Чудзянцоў

Пасля выхаду інтэрв'ю Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам, які раней быў адным з рэдактараў праекта «Нехта», заснавальнік «Нехта» Сцяпан Пуціла прапанаваў таму сустрэцца ў Варшаве і абмяняцца ордэнам на ордар: Пуціла яму аддасць «лаўры», а Пратасевіч уручыць «ордар ад КДБ».

Пратасевіч у адказ на гэта выклікаў былога калегу на кулачны бой. І даў суткі на адказ.

А пасля таго, як Пуціла яго праігнараваў, вырашыў прыгразіць іншым на выпадак, калі будзе атрымліваць знявагі ў свой бок.

«У такім выпадку будзе апублікавана вялікае інтэрв'ю з рэальным стваральнікам праекта NEXTA і чалавекам, які аднаасобна вёў праект, пакуль яго сцяг не падхапіў ужо я. Шырокай грамадскасці ён практычна невядомы.

Вы ж не думалі, што ў 15 (або 16, магу памыляцца) гадоў юны Сцяпан, у якога не было ніякіх спазнанняў у медыя, раптам рэзка пачаў казаць прафесійным тэлевізійным складам і пісаць сур'ёзныя матэрыялы? Калі думалі, то ў мяне для вас дрэнныя навіны», — напісаў Пратасевіч у сваім тэлеграм-канале.

Пратасевіч, відавочна, намякае на Уладзіміра Чудзянцова. «Наша Ніва» раней пісала, што журналіст лічыўся адным са стваральнікаў тэлеграм-канала.

У 1990-я Чудзянцоў (тады пад прозвішчам Зуеў) быў аўтарам прапагандысцкіх артыкулаў пра апазіцыянераў. Пасля Крыма-2014 рэзка змяніў пазіцыю, займеў антыпуцінскія і антылукашэнкаўскія погляды.

У лістападзе 2019 года Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы ў цягніку падчас паездкі ў Польшчу. У яго нібыта знайшлі наркотыкі. Канчатковае абвінавачанне было наступным:

Чудзянцоў адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15. Вызваліцца ён мусіць у кастрычніку.

Перад тым, як агучыць свой заробак, Пратасевіч паглядзеў на кагосьці за кадрам

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка

Міністр інфармацыі Маркаў знайшоў медыятара для дыялогу паміж дзяржавай і апазіцыянерамі

Nashaniva.com